Знiчка

Знічка адна на нябёсах
Другая ў  мяне на зямлі!
Яе я знайшоў у росах,
Што раніцай расцвілі.

Яе я знайшоў у барвінку,
Салодкую, як дзікі мёд!
Славянку маю! Дзяўчынку,
Кахаю што многа год!

І чым яе болей кахаю,
Тым даражэй яна мне!
Адну яе толькі вітаю,
Як мару маю ў сне!

І хай пралятаюць годы
І Мойры спрадуць маю ніць,
Я буду яе заўсёды
Начамі халоднымі сніць!


Рецензии