За труной пранясуць медалi...

***
                Некаторым паэтам-чыноўнікам СПБ
            
За труной пранясуць медалі,
І забудуцца вашыя словы.
Не паэты вы, не ад зямлі,
І няма ў вас жыццёвай асновы.

На каркас з медалёў і пасад
І нагрэтага дупаю крэсла
Нанізалі вы слоў лістапад,
Музыканты гнілога аркестра.

Ваша “слава” – і тая згніе,
Нават грошы – і тыя струхнеюць,
І ніводзін ваш верш не пяе,
Бо глухія – спяваць не умеюць.

22 траўня 2019 г.


Рецензии