Першы верш, прысвечаны Нёману-2

Табе я дзякую, мой Нёман,
За перамогу ў паўфінале,
Але ўсе думкі мае зараз
У Гродзенскай лядовай зале!..

З тым, хто стаў новым Чэмпіёнам
І Кубак угару узняў,
Хто споўніў мару сотняў сэрцаў
І ўпершыню найлепшым стаў!

Хто дзесяць год ішоў наперад,
Каб зноў адчуць смак паўфіналу,
Хто выбраў найвышэйшу мэту
І не згубіў ў шляху запалу!

З пачатку самага сезону
Ён стаў прыемна нас здзіўляць:
Часам аж восем гульняў запар
Без пройгрышаў ён мог гуляць!

Нядоўга нават узначальваў
У рэгулярцы ён табліцу!
І хоць пасля ніжэй спусціўся,
За мару ён працягваў біцца!

Адкрылася ў маіх вершах
Вось сёння новая глава:
Дык пра каго ж ідзе гаворка? –
Канешне, ўсё пра Нёман-2!

Шкада, что часта без падтрымкі
Несправядліва заставаўся:
З нас хто на працы, хто з вучобы
За гульнямі сачыць стараўся!

Калі нас не было ў лядовым,
Сэрцы і думкі былі з вамі,
Глядзелі ў тэлефон з усмешкай,
Калі галы вы забівалі!

Вы так ўпэўнена, рашуча
Прайшлі праз чвэрць- і паўфіналы,
Што не было ўжо сумніву,
Хто пераможа у фінале!

Трымалі ж сёння вы інтрыгу
Аж да апошняй хвілі матчу,
Што вам шанцуе ў булітах -
Падвойна радасць, я адзначу!

Былі адзінай вы камандай,
І біліся як брат за брата!
Кагосьці вылучаць не буду:
На лепшых Нёман наш багаты!

Віншую, хлопцы, з перамогай!
Я вамі моцна ганаруся!
Са мной мноства чырвона-чорных
Сэрцаў любімай Беларусі!

Жадаю вам тут не спыняцца:
З старэйшых прыклад вы бярыце
І у наступным ўжо сезоне
Зноў кубак ўгору падыміце!!!

Ну, а пакуль што, адпачніце,
Смак перамогі вы адчуйце…
Ну, а пасля ізноў за працу:
Чай на другі сезон рыхтуйце!!!

П.С.
Неяк адзін чырвона-чорны
Услых агучыў адну мару,
Што ж, напалову ўжо збылося,
Нёман, чакаем Кубку пару!


Рецензии