Я так сумую па табе...
Я так сумую па табе,
Як па глытку вады півоня,
Што пальцамі зямлю скрабе
І трызніць, просіць піць спрасоння.
Я так сумую! Ты маўчыш.
Вадою напаю півоню
І адзінокім сумам – ціш
І смуткам – сэрца запаволю.
21 траўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119052104138