I я вярнуся з бэзам i вясной!
А я шукаю ў пісьмах позірк, крок...
Ты пішаш мне... . З радзімага мне краю
Нясе пісьмо вясны былой цвяток!
Нясе сустрэчы радасныя слёзы,
Пужлівай лані сонечны пагляд!
Я быў і ёсцьз табою нецвярозы,
Я быў і ёсць табе ўсім сэрцам рад!
Я ўсё жыццё на ўсходзе за смугою
Шукаў зарніцы дзіўнае святло,
Дзе быў з табой! Дзе жыў адной табою!
Дзе шчасце белым бэзам нам цвіло!
Ты пішаш мне, што труцяць сэрца слёзы...
Ты пішаш мне, што цяжка быць адной...
Душа мая! Сцярпі тугу й марозы -
І я вярнуся з бэзам і вясной!
Свидетельство о публикации №119052100197