Шчаня дзесь малое скуголiць...
Шчаня дзесь малое скуголіць.
Спяваюць мае салаўі.
Каханнем твой голас спатоліць
Мяне на ўсю ноч да зары.
Прагоніць і вуснаў засмягласць,
Суцішыць і боль мой і сум.
Скуголіць сабачка працяжна,
Змаўкае, нібыта заснуў…
Спяваюць і свішчуць салоўкі,
У сэрцы твой голас гучыць.
Дару табе гэтыя слоўкі,
Не мне цябе – ласцы вучыць!
Твой голас – пяшчота, спагада,
Твой голас – само пачуццё…
І сэрца трапеча і рада
За наша з табою – жыццё.
20 траўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119052008901