Восаву

Знiкне тая хата,
Зарасце травою
Сцежка,што вiхляла
У ябланевы сад.
Дзе у дзяцiнстве разам
З дзеукамi,гурбою
Сустракалi лета,
Ладзiлi кастры.
Дзе за кожным крокам
Пакiдалi сэрца,
Пакiдалi душу
Цяжка, на гады.

Можа яшчэ стацца,
Што ступлю нагою,
Роднай любай сцежкi,
Любае зямлi!
Абдыму жасмiну
Куст вялiкi сумны,
Ды яно-дзяцiнства
Вернецца сюды.
Стане на хвiлiнку,
Хата зноу жывою,
Загучаць жывыя
Дзесьцi галасы.

Ну а я прысяду
На зямельку родну,
Каб сябе такую
Болей не згубiць...


Рецензии