Каханай

Зоркі табе ў далоні,
Класці я мушу ўначы.
Што пасівелыя скроні,
Так - ад сябе не ўцячы!

Час замаруджана крочыць,
Каб дакахаць я паспеў.
Гледзячы ў цёмныя вочы,
Чуючы любы напеў.

Дзякуй табе мае шчасце!
Словы падзякі штодзень.
Буду ў далонь тваю класці,
Сэрца пяшчотны прамень!


Рецензии
Спасибо за утреннюю радость от прочитанного. Как красив язык - песня. Добрай ранiцы. Ася

Ася Лесина   30.01.2020 10:30     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам за тое што не прайшлі міма, за цёплы водгук!

Владимир Зезюлин   31.01.2020 07:59   Заявить о нарушении