Сiнi мёд кахання

Сінее лес пад небам сінім,
Пралесак сініх дываны
Затканы ў анямонаў іней
І ў свежы малахіт сасны.

Гайдае Свіцязі прастора
Апошні сіняваты лёд,
Жаўна дзяўбе хаціны спора
Пад птушак з выраю прылёт.

І птушкі, і звяры гатовы
Вялікадня вітаць прыход.
Сню пацалунак верасковы--
Твайго кахання сіні мёд!


Рецензии