Бессмяротным на свеце бывае...

***
Пераступлю, як зруб,
Жыццё і шкадаванне
Да гэтых горкіх губ,
Бязгрэшнасці прызнанне…
                В. Вярба

Бессмяротным на свеце бывае,
Мусіць, толькі адно. Гэта тое,
Калі любіць душа і лятае,
Бо каханне зямное – святое!

Вось чаму у душы бессмяротнасць
Вераць людзі. Астатняе згіне!
А каханне – душы неабходнасць,
Як вада – у спякотнай пустыні.

І калі ты душой не кахаеш
І не пішаш любоўныя вершы,
То таксама – бясследна знікаеш,
Нібы снег, што збянтэжыўся, – першы.

Бессмяротныя – толькі каханне…
І душа, што бязмежна кахае…
А бязгрэшнае слова прызнання –
Гэта крок, што табе не хапае.

20 траўня 2019 г.


Рецензии