Па роднай старонцы

Па роднай старонцы бягуць мае ногі,
І лёгка ад дум, што зямля то мая,
Што сцелюцца стужкамі, уюцца дарогі
А мераю іх кожны дзень зранку я.

Што мне ўсміхаюцца зорачкі ў небе,
І шчыра спявае над полем жаўрук,
Што маці пячэ, як заўжды, бохан хлеба
І корміць сямейку з сваіх шчырых рук.

Па роднай старонцы з вялікай павагай
Іду я па полі, дзе жыта расце,
Дзе помнік гаворыць пра дзеда адвагу,
А побач лён сіні бязмоўна цвіце.

Крынічка бруіцца ў лузе і скача ,
Нясе свае воды, каб поўніць зямлю.
Я крочу між шчасця, жыву - і няйначай!
І ўсё, чым жыву, безумоўна люблю!

                19.05.2019 г.


Рецензии