Вецер хiстае рабiну...

***
Вецер хістае рабіну,
Што гэтай вясной пасадзіў,
Таксама чакае хвіліну,
Дзе чырвані будзе разліў,
Калі загарыцца рабіна
Ў паветры празрыстага дня.
Паэта сцябае Айчына,
Нібыта рабіну вясна…
Калі загарыцца рабіна
І чырвані будзе разліў,
Тады зразумее Айчына,
Чаму ён рабіну любіў...

19. 05. 2019 г., 19. 05. 2024 г.


Рецензии