Быць беларусам
Кажу, як ёсць.
І я малюся, –
Са мной Хрыстос.
Заўжды гартую
Зашмат ідэй.
Не канфліктую,
ЛЮБЛЮ ЛЮДЗЕЙ.
Па нараджэнні
Жыву я ТУТ.
Любоў і Вера –
Вось мой Статут.
Прымаю рознасць,
Як вучыць Бог.
Не йду па людзях
Да перамог.
За мір у свеце
І за спакой
Я галасую
Усёй душой.
Не жадаю нікому
Бяды ці расплаты,
І краіну люблю я
Не за зарплату.
За гісторыю, мову,
За мір без спакусаў,
За зямлю, што ўрадзіла
Мяне БЕЛАРУСАМ.
За паветра,
За сонца,
За яснае неба,
За аблокі ў ваконцы,
За водары хлеба;
За квітнеючы сад,
За жытнёвую ніву,
За прастору
І права ў ёй
Быць шчаслівым.
За ўсмешкі,
За вочы,
За вусны,
За твары,
За надвор’е
І нават
За цёмныя хмары.
Я люблю, я шаную,
Цаню, ганаруся
Імем, годнасцю, лёсам
Маёй Беларусі.
Я нікому не кіну
У ногі пальчатку:
Паважаю краіну
І веру ў нашчадкаў.
Спадзяюся і веру
З надзеяй на цуд:
Гістарычная праўда
Паселіцца тут.
Я не мушу баяцца,
Бо планую застацца
Ад нараджэння і давеку:
БЕЛАРУСАМ,
ХРЫСЦІЯНІНАМ,
ГРАМАДЗЯНІНАМ.
ЧАЛАВЕКАМ.
/Адаптаваная для перекладу на ангельскую мову версія верша “Застаюся сабой”/.
Пераклад: http://www.stihi.ru/2019/04/22/8791
(1 месца рэспубліканскага конкурсу чытачоў на замежнай мове ў выкананні Яна Мусвідаса “Мой Мінск - мая сталіца - творчасці і таленту крыніца” (Менск, 2019).
Свидетельство о публикации №119051806159