Дылема
Ратуюць адно толькі вершы мяне,
Бо колькі б я думкаю дзе ні бадзяўся,
Са мною ты ўсюды: i ў яве, і ў сне!
Вядзеш мяне ў поле ты і ў сенажаці,
І ўсюды я бачу мне родны прастор.
Для ўзлёту ў нябёсы як сілы сабраці,
Каб стромка падняцца да самых да зор?
Каб бачыць цябе мне адтуль штохвіліны,
Каб сэрцы сінхронна забіліся так,
З'ядналіся каб нашых душ палавіны,
І пошук няспынны спыніўся няўзнак!
Душы маёй так надаела бадзяцца
Праекты ды планы нанова каваць...
Зрабіць як, скажы мне, каб не расставацца
І мроямі сэрца больш не турбаваць?
Свидетельство о публикации №119051805973