Прыемна мне, як ты мяне не любiш...
Прыемна мне, як ты мяне не любіш:
Глядзіш, маўчыш, ці то ўздыхаеш сумна.
Мяне не любіш ты не так, як людзі,
Мяне не любіш неяк неразумна.
Дык не маўчы, і не ўздыхай, як вецер,
Бо я цябе люблю, бы ў першы дзень
Твайго з’яўлення на маёй планеце,
Люблю, бы ў поўдзень дуб свой любіць цень.
Асветлены табой, цябе кахаю
І неадступна за табой іду.
І погляд твой я, як вясну, чакаю
І нават праз гады яго знайду.
18 траўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119051804491