Стук сэрца
Станислав Шастак
Мая сувязь з табой ціха выпала з рук
Адышла, адляцела ў былое.
Нават сэрца маё запаволіла стук--
Ляжыць ціха амаль нежывое.
І не ведаю я, у які бок ісці,
Дзе вачэй малахіт я ўбачу?
Калі стрэну цябе яшчэ ў гэтым жыцці,
За каханне каханнем аддзячу!
У бяздонні праблем не чуваць сэрцаў стук,
Усё прапала, як шчасця хвіліны,
Слодыч вуснаў тваіх ды цяпло тваіх рук -
Засталіся мне на ўспаміны.
Свидетельство о публикации №119051707160