Пра нас
Гучыць іх прыветліва мова.
Але ўсё радзей удаецца пачуць,
Тут, сэрца, гаючае слова.
І ёсць беларусы і ёсць Беларусь,
Кудзеля у хаце і пралка.
Але нібы мачыха, побач з ёй Русь
І пернікам лашчыць, і палкай.
І так мне самотна, і горка кажу,
Паны той рабілі парадак.
І нам правялі, нібы ў сэрцы, мяжу,
Паміж агародаў і градак.
Хацеў бы ўперад на час зазірнуць:
Дзе жыць нам так хораша дбаюць?
Дзе добра адзін або двое жывуць,
Астатнія зноў выжываюць!
Свидетельство о публикации №119051706970