Невыказная туга

Невыказна шчымліва туга па радзіме,
Дзе Тучанкі жвіровыя плёсы,
Дзе малымі з табою купацца хадзілі,
Негрыцёнкі да восені босыя.

Салавей там пяе, там зязюлька куе,
Мабыць, лічыць спатканні.
Там Бог веру дае, калі сіл не стае,
Што ўсё вернецца ўранні.

Калі б быў я адзін, беларус, ці ліцвін,
Я б не здолеў дадому вярнуцца,
Не пазнаў бы туцкіх, колісь родных мясцін!
Але ты мне змагла ўсміхнуцца!


Рецензии