За лясамi, балотамi, рэкамi...

***
За лясамі, балотамі, рэкамі
Ты на казачны сад свой глядзіш,
Не міргаеш чароўнымі вейкамі,
Бы з вачамі адкрытымі спіш.

Я таксама гляджу, як заваблены,
На пялёсткі ружовай вясны.
Можа, прыйдзеш квітнеючай яблыняй
У мае адзінокія сны?

17 траўня 2019 г.


Рецензии