Яблынi цвiтуць, i майскi вецер...

***
Яблыні цвітуць, і майскі вецер
Рве ружовы сум замілавання,
Бесклапотны сум, нібыта ў свеце
Існуе бязмежнае каханне.

Існуе бязмежнае каханне –
Раз і назаўсёды!.. І праз вечнасць
На цябе гляджу з замілаваннем,
Як глядзіць блакіту бесканечнасць.

17 траўня 2019 г.


Рецензии