Жыццё гэта неба. Пярэхмаркi у небе...
Жыццё – гэта неба. Пярэхмаркі ў небе:
То хмура надыдзе, то блісне прамень,
То хвалі дажджу пераліўчаты грэбень
Затопіць сабою сумотны твой дзень.
Пярэхмаркі ў небе. Жыццё – гэта неба:
То блісне прамень, то надыдзе журба.
Ды жаліцца толькі ніколі не трэба
На неба, на лёс свой, як тая вярба.
Не трэба хіліцца, не трэба згінацца,
Бо хмуру і смутак прагоніць прамень.
А трэба і небу й жыццю усміхацца,
Тады і табе усміхнецца твой дзень.
17 мая 2019 г.
Свидетельство о публикации №119051703198