Жыццёвы досвед

З гадамі я ўсё болей разумею,
Што золата і срэбра - лёс не мой!
Што па жыцці шукаў я Ларэлею,
Ці Амазонку з  чулаю душой!

Каб вабіла не яркаю красою,
А подыхам жадання ўначчу:
"Каханы мой! Я век адно з табою!
Нектар і яд кахання піць хачу!

І прыгажосцю, і лілейным станам,
Вачэй маіх бяздонным малахітам,
Маёй душою, што табе аддана,
І ў жарсці з табой хачу быць зліта! 

Хачу табе быць зоркай пуцяводнай,
Тваім анёлам, каб аблегчыць шлях!
Змясці драты, слупы і загароды,
Каб ты дайшоў да мэты і не счах!

Хачу мой лёс з тваім звязаць аднойчы
Так, каб багам было не разарваць,
Каб кожны момант пражываць нам двойчы!
Кахаючы цябе - сябе кахаць!

Я стану табе ранішняй расою,
Вясёлкаю, што ў кропельках гарыць,
Абараню цябе, каб ты без бою
Мог і далей без перашкод тварыць.

Цябе да мэты прывяду я прама,
Ўсе перашкоды знішчу на шляху,
Як Ахілес для сябрука Прыяма,
Здабыць Алену-мэту памагу..

Мы вартасць дыямента цэнім гранню
Душа жанчыны- гэта ж дыямент!
Я, Амазонка, і бязвольнай данню
Не стану я! Забудзь ты тое ўшчэнт!

Мне хопiць моцы, дзякуй пану Богу!
Ён розум даў і сілай надзяліў,
Але, са мною выйшаўшы ў дарогу,
Не забывай, каханы, дзе б ні быў,

Што кожны крок да справядлівай мэты
Ёсць справядлівым на ўсім шляху!
Цябе баронячы, магу хаваць сакрэты,
Ды вераломнай быць я не магу!

Дай мне адказ, хай сведкам будзе Божа,
Якая грань душы маёй табе радней:
Ці Амазонкі, гордая, ці, можа,
Пяшчотнасць душ самотных Ларэлей?"

Раяцца думкі, годы ўспамінаюць,
Дзе мэтаю заняты кожны крок.
Калі ж сяброў, паплечнікаў шукаю
Жанчын між іх шукаю назнарок!

Бо чым жыцця шлях карацей да Леты,
Тым і ясней відаць ягоны плён:
Бакал з шампанскім паднімаю гэты
За Ларэлей і іхніх песень звон!


Рецензии