РАЙ бел яз
Гарбату вып'ю за сталом,
Мае, як птушкі - успаміны,
Той чэрвень нагадаюць зноў...
Час праляцеў так непрыкметна,
Вось сыну хутка ўжо гадок...
Быў з намі ен ў Маладзечна,
Калі пад сэрцам бавіў срок...
Ты верыш, быццам бы нядаўна
Лавілі зоркі з вышыні..
А вось ты бацька ўжо, я мама,
Блішчаць па новаму агні...
Зноў уначы я ціха ўстану,
Свечка цяплом мне заміргае...
А як спакойна на душы!..
Бо надышоў і мой час жыць...
Я пасяджу яшчэ тут крышку,
Сапенне чуецца ледзь-ледзь...
Ды толькі думкам, быццам птушкам
Так гучна хочацца ляцець!
Ляцяць і дні, гады за імі...
Закруціць вірам лёс хутчэй...
Але ніколі не забудзем
Шчаслівых слёз з нашых вачэй.
Мы будзем піць з табой гарбату,
А ў марах будзе наша хата...
І родны кут, палеў прасторы,
І мір без войнаў, быццам новы...
Мой радавод, мая сям'я!
Я шлю падзяку за вас небу.
Вы - мой адзін жаданы шлях,
Вы - тое, што для шчасця трэба!
Не важна, дзе мы потым будзем...
Валошкі, бусел - назаўжды.
І Неманец мы не забудзем,
Радзіма тут, у нашай душы.
Я цукар пакладу ў гарбату,
Наш свет дабром каб быў багаты!
Каб сустракаліся часцей,
Прымалі шмат сяброў, гасцей!
А Маладзечна - працвітання!
Поспехаў, шчырасці, кахання!
Больш каб было творчых людзей,
І горад заззяў ад цікавых падзей!
Аднойчы ноччу зноў устану,
І ўзгадаю гэты май...
Як шчасліва мая душа і рада,
Што здабыла свой ціхі рай...
28.05.2018
Свидетельство о публикации №119051601918