Дзень над садамi пахмурны лунае...
Дзень над садамі – пахмурны – лунае,
Бэз зацвітае, і пух дзьмухаўцоў –
Лёгкі – над бэзам бялюткім лятае,
Нібы душа – над паэзіяй слоў.
Пух той няўлоўны, пяшчотны, магічны!
Як без яго можна песні складаць?
Пух той – душа, ён такі меладычны,
А без душы – і паэтам не стаць!
15. 05. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119051504475