У сярэдзiне мая ламала...
У сярэдзіне мая ламала
Бэз дзяўчына рукой загарэлай.
У Егіпце яна не бывала –
У сваім агародзе сумела
Загарэць да сярэдзіны мая,
Загарэць, як садзіла цыбулю…
Гэта наша дзяўчына – зямная,
Яна знае работу – любую!
Працаўніца гарода ламала
Бэз рукою сваёй загарэлай.
У Егіпце яна не бывала,
Быць прынцэсай – заўсёды! – умела.
У сярэдзіне мая ламала
Бэз прынцэса рукой загарэлай…
15 мая 2019 г.
Свидетельство о публикации №119051504210