Радуецца сэрца першаму растку...
Радуецца сэрца першаму растку,
Матыльку – над жоўтымі лугамі.
Радуецца сэрца ўдаламу радку,
Сонейку ў аблоках – над садамі.
Радуецца сэрца дрэву і лістку,
Вершу – і намёку на крылатасць.
Тчэ вясна, і я таксама – тку
Ўяўную быцця зямнога святасць.
11 мая 2019 г.
Свидетельство о публикации №119051104056