Кiрхгольм
З камянiстых мясцiн па другi бок сцюдзёнага мора.
Iх адзiны закон – што жадаеш, то сiлай бяры,
А калi нас i менш утрая – гэта нашае гора.
Нiбы збожжа, хiстаюцца пiкi, ня знаўшы сярпа,
Нават чутна, як глебу калоцяць варожыя боты.
Будзе бой. Не таму, што ня маем, куды адступаць –
Проста трэба. А мы ўжо прывыклi да цяжкай работы.
Каб сябе падтрымаць, дадатковыя ўздымем сцягi –
Iх прамокшымi крыламi бавiцца восеньскi вецер.
З нас палова – абознiкi, толькi вось кожны другi –
То гусар. А крылатыя вершнiкi – лепшыя ў свеце.
Вось напоiм уволю мы шаблю, кап'ё i чакан,
I, галопу не збавiўшы, шведаў прарвем абарону.
Хто з iх выжыве – скажа, што жахаў такiх не чакаў,
I дрыгантаў па бабкi ў крывi не забудзе да скону.
Мы – мiнулага рэшта, i так не ваюе нiхто:
Аджывае пад нацiскам пушак шляхетная зброя.
Ды калi вам карцела паўстаць супраць нашых шыхтоў –
Вас у будучым выкрэслiм, хоць бы на кожнага – трое.
Пералiчваем ворагаў – толькi як скончыўся бой.
I дзесятка гадоў нетрывалага мiра не пройдзе –
Пасiвеламу гетману весцi нас зноў за сабой,
Каб гусарскую доблесць пазналi i поўнач, i поўдзень.
Свидетельство о публикации №119051100115