Зноу вiсiць на захадзе жоуты маладзiк...
Зноў вісіць на захадзе жоўты маладзік…
Што было, я ведаю. Ведаю, што будзе.
Да цябе я, сонейка, так душой прывык,
Што цябе ніколі ўжо сэрца не забудзе.
Дзесьці там на захадзе навальніцы грук…
Я шчаслівы, сонейка, што табе патрэбен,
І таму не выпушчу ні з душы, ні з рук
Ні цябе, ні тоненькі маладзік у небе.
10. 05. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119051008252