Цана шчасця

Злая вайна столькі жыццяў згубіла!
Колькі дзяцей не пабачуць бацькоў.
Сына матуля на свет нарадзіла.
Ён жа падрос і ў магілу сышоў.

Гора людское не выплакаць вечна.
Сэрца Зямлі патанула ў журбе.
Хай час ляціць, мой хлапец маладзенькі
Прадзеда імя не страціць нідзе.

Будзе ён помніць, аб чым гаварыў з ім,
Кожнае слова дзядулі хаваць
У сэрцы сваім. Зразумее хлапчына
Праўду вайны яму трэба спазнаць.

Каб не глуміліся ворагі з дзеда,
Ведаць – хто з кім і за што ваяваў.
Хто быў зладзеям, а хто - справядлівым,
Ворагу шчасце сваё не аддаў.

Толькі цана таму подзвігу была
Больш, чым за дваццаць мільёнаў людзей.
Будзем маліцца, каб не паўтарылась
Гора вайны, знік навечна зладзей.

9.05.2019


Рецензии