Прызнанне 1

Маёю музай будзеш ты ўсе дні!
Не зменіць нас жыццё і нашы годы,
Бо дадзен нам галоўны прыз прыроды -
Жарсць пачуцця найвысшай чысціні!

Кахання гэткага, калі і сэрца стук
Ужо сабе адному не належыць,
І ноччу сон вачэй ніяк не змежыць,
І мроіць цеплыню жаданых рук!

Цябе кахаць - адно задавальненне,
Бо аддаеш каханнем ты стократ!
Цябе кахаць -  заўжды і ўсюды рад,
Цябе кахаць - жыцця ўсяго імкненне!

І колькі гэты свет стаяць ні будзе,
Я не стамлюся быць табе адданы!
Забудуцца праблемы, боль і раны,
Але кахання след запомняць людзі.

Бо след яго, як сонейка ў крышталі,
Пакажа ўсім пачуццяў глыбіню.
А светлы промень гэтага агню
Напіша словы лёсу ў скрыжалі!

Паэтам жа зрабіла ты мяне
І ў сэрцы пасяліла тым трывогу,
Што талентам служыць змагу я Богу,
Калі мяне Багіня не міне!

А дыяментам ззяю я ў вачах
Адно тваіх, бо яны сонцам ззяюць!
Другія ж дыямент не заўважаць,
І з імі талент мой даўно б зачах.

А два агні, калі іх Бог яднае,
Даюць віхор агню і жару многа.
У райскі сад вядзе яго дарога,
І нараджэнне яго Бог  вітае!


Рецензии