Кужаль белага туману
Кужаль белага туману,
Да твайго прылёгшы стану,
Мне навеяў сон такі!
З сонца зімняга каса
На сувой грудзей сцякае,
Постаць стройая такая,
І былінная краса!
Бровы крыллямі ўразлёт!
Два радочкі рафінаду,
Роўныя, як для параду,
Акаймляе з вішань рот.
Нібы шэпча мне аер
Ціха словы прывітання
Таго, першага кахання,
Што далёка ўжо цяпер.
Ўспамінаю я спатканні,
Ліхаманку думак, рук,
І прызыўны сэрцаў стук,
Клятвы, просьбы, абяцанні...
Малахітам светлячкоў
Ззяе ў космасе Венера,
А ў душы лунае вера,
Што каханне я знайшоў!
Звечарэла. Ля ракі
Скрозь бель ліпеньскае ночы
Мроіцца мне стан дзявочы,
Ясных вочак светлякі!
Свидетельство о публикации №119051004539