Прыйшлi дахаты пераможцы...

***
Прыйшлі дахаты пераможцы.
Узяць каня, й таго – няма.
Хоць сам ты запрагайся ў вожкі,
Вакол – калгасная турма.

Што франтавік ты, і не ўспомняць.
Нальюць пладовага віна…
Кароўцы косіш, дык прагоняць,
Не дапамогуць ні хрэна.

Калі ж у партыі не быў ты,
Дык хіба сторажам рабіў.
Жыццём, вайною быў пабіты
І вельмі цяжка, бедна жыў.

А здохнеш, дык труной памогуць.
Ўдаве ні дошкі не дадуць!
І спадзяваліся на Бога,
Яго ў цябе – не забяруць!

А сёння ўсё для пераможцаў!
Ды дзе яны, дзе іх знайсці?
Адно што ў гонар іх ля пожні
Змагла ігруша расцвісці.

09. 05. 2019 г.

Вожкі – лейцы (гомельскі дыялект).


Рецензии