Расце Палескi сувенiр...
Расце “Палескі сувенір”
З пражылкамі ў зялёным лісці –
Часнок выдатны, мой кумір,
Нібыта мамін, як калісьці.
Палю яго, паю вадой
Калодзежнай і дажджавою
І размаўляю зноў з табой,
Нібыта зараз ты са мною –
З тваёю матчынай тугой
У набалелым добрым сэрцы.
І залацістаю смугой
Блішчыць вада ў маім вядзерцы…
08. 05. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119050805533