Малахiтныя знiчкi!
І прачытай, устаўшы рана,
Ды запішы яго ў сшытак,
Пачуццяў памяць дзе сабрана.
Быць можа, слабаю рукою
Гартаць пачнём калі старонкі
І ўспамінаць жыццё, якое
Было, як смех дзіцячы звонкі!
І ўспомніцца нам наша Шчара,
Тучанскі лес, і лес руцкі,
І вечная каханых мара -
Каб разам быць і праз вякі!
Ўсё праляціць перад вачамі:
То цьмяна, то, падчас, ярчэй,
І ажывуць у сэрцы самі
Дзве знічкі - малахіт вачэй!
Свидетельство о публикации №119050805369