Жывая мара
О, Мара мая жывая!
Увечары ці ўранні я
Цябе адну вечна шукаю!
Шукю на небе зорным,
Шукаю - за даляглядам...
У краю, у тым непаўторным,
Дзе добра жывецца наядам.
Дзе ззяюць пяшчотай, як зоры,
Наяд тых вачэй малахіты,
І дзе ў паднябеснай прасторы,
Іх смех, нібы сонца, праліты!
Дзе постаць антычнай багіні
Вяртае нам родная мова...
Дзе ў кожнай наядзе-дзяўчыне
Чаканне жыве адмыслова...
Дзе гояць каханыя рукі
Душы непазбыўныя раны,
Дзе слодыч дарогі і мукі
З`ядналіся ў слове: "каханы!"
Бо сэнсам жыццёвага шляху,
Калі мы за мрою гатовы
Ісці, калі трэба, й на плаху -
І ёсць тыя ціхія словы!
Свидетельство о публикации №119050805234