За лесам не бачу, за ветрам не чую...
За лесам не бачу, за ветрам не чую,
З сваёй адзінотай я дома начую.
За лесам не бачыш, за ветрам не чуеш,
І ты з адзінотай таксама начуеш.
За лесам не бачу, за ветрам не чую,
Цябе толькі к лесу і к ветру раўную.
За лесам не бачыш, за ветрам не чуеш,
Мяне нават к лесу зусім не раўнуеш.
Прыедзеш, сустрэну цябе, пачастую,
А зараз я з лесам і ветрам сумую.
За лесам не бачыш, за ветрам не чуеш,
І я адчуваю, – таксама сумуеш…
08. 05. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119050803874