Чалавеку патрэбна не слава...

Чалавеку патрэбна не слава,
Не багацьця паўнюсенькі воз,
А жыцьцё без гарэтнае справы,
Без вайны, без крыві і без сьлёз.

Чалавеку сонца патрэбна,
Глыт паветра на вольныя грудзі
І кавалак працоўнага хлеба,
Каб жабрацтвам жыцьцё не занудзіць.

Чалавеку ня быць чалавекам
Без мужчынскай й жаночай красы,
Без сьцяжын, дзе на шляху адвечным,
Гучаць продкаў яго галасы.

Чалавеку не слава патрэбна,
Не відовішчы, а чорны хлеб,
Чалавеку, паміж чалавекаў,
Помніць трэба што ён чалавек.
               03.03.19.


Рецензии
Добрага ранку, Михаiл.
Упершыню, на гэтым паэтычным сайце, чытаю вершы на беларусскай мове.
Прыгожа, вельмi прыгожа. Вось я i падумала, что i мне патрэбна надрукаваць тут свае вершы на роднай мове.
Ваш верш вельмi филасоускi, i, у той жа момант, рэалiстычны. Я згодна з вамi ва усiм, што вы напiсалi у сваiм вершы. Заусёды важна, заставацца чалавекам.
Дзякуй вам, за гэты верш и за мову беларускую:)
С павагай и цяплом да вас, Ларыса.

Корж Лариса   05.07.2019 08:43     Заявить о нарушении
Добры дзень, Ларыса! Гэта трэцяя спроба адказаць Вам. Мой кампутар, да якога не дакранаўся месяцы тры, патрабуе якіхсьці прафілактычных дзеяў, думае вельмі павольна, клавіятуру зьнешнюю не заўважае і адключаецца раз-пораз ад Інтэрнэту.
Пакуль што гаспадарчыя справы займаюць думкі і рукі - не да вершаў.
Вершы на роднай мове друкуйце без сумневу.
Вялікі дзякуй за водгук, творчых, Вам, посьпехаў.

Михаил Кортелёв   15.11.2019 09:14   Заявить о нарушении