Плывуць па небе хмаркi...

***
Плывуць па небе хмаркі.
Ігруша расцвіла,
Нібы радкі Петраркі
З маленькага сяла.

Так – дробязі, забаўкі,
Не слава на вякі,
Плывуць па небе хмаркі –
Петраркавы радкі.

Для сэрца аблягчэнне –
Ігрушы белы цвет.
Так называў тварэнне
Душы сваёй Паэт.

У квецені ігрушы –
Лауры белы твар.
Плывуць па небе душы,
Нібы Петраркі дар.

Плывуць па небе хмаркі.
Ігруша сыпле цвет,
Нібы радкі Петраркі,
Ці словы – сам Паэт.

07. 05. 2019 г.


Рецензии