Адцвiтае ружа
Белыя пялёсткі
Асыпае ветрык
На твае сляды
Я стаю, маўклівы,
Каля роднай вёскі,
Ўспамінаю нашы
Юныя гады.
Першыя сустрэчы,
Мурашы па целе,
Горла пераціснуў
Сораму камяк.
Мы ж усё забылі,
Што сказаць хацелі,
Вымавіць:"Кахаю!"
Не маглі ніяк.
Гаслі па-над вёскай
Сонейка праменні,
Ад ракі цягнула
Свежым халадком
Ты стаяла ціха,
Нібы ў задуменні,
І я пачуваўся
Нейкім хлапчуком.
Годы праляцелі.
Белыя пялёсткі
Асыпае ружа
На твае сляды.
Я лячу на крылах
Да цябе ў вёску,
Каб нагбом напіцца
Чыстае вады!
Свидетельство о публикации №119050504252