Дабранач! Санет

“ Дабранач!»-- прагучала ў цемень ночы.--
«Дабранач!»--Прагучала ў адказ.
Завіслі словы між граніц якраз
Я ўбачыў малахітавыя вочы!

Яны пераліваліся зялёным
І ззялі сінявой льняных палёў,
Яны мне расказалі ўсё без слоў,
 Расквецілі сабою ўзгоркаў склоны!

Ноч расцвітала ззяннем іхніх зор,
А месяц церушыў свае сляды
На лес, на поле, на лугі , сады,
Ажно да самых прадсвітальных пор
За намі ён, як сябра наш, на хвалі
Плыў у чаўне. А мы яго шукалі.


Рецензии