Европейские игры 2019
Раз трэба госцю… На, бяры!
Пляшы, іграй што маеш сілы,
Мы ж у Еўропе ўсе сябры?
Ў яркіх водблісках металаў
Заззяе Мінскі стадыён,
А нам..? Што нам, басоце,
Шынгенскай візы забабон?
Ўсім пляваць хоць з калакольні
Хто першы стане, хто другі...
Даўно ўжо допінг безсэнсоўны
Пусціў у спорце карані.
Жыве бязвольная краіна,
Гуляюць у ігры з ёй цары
І застаецца толькі з півам
Глядзець на гэта з кануры.
20_19_05_04
Свидетельство о публикации №119050405245