Выконвау хуткасны рэжым...

***
Выконваў хуткасны рэжым,
У Самахвалавічы ездзіў.
Па-над бетонкай слаўся дым –
Пяшчотны дым чаромхі весняй.

Дзве яблынькі сабе купіў,
Кізілу куст, чырвоны персік…
А што купіў, дык не прапіў,
Бо будзе сад, і будуць песні!

Выконваў хуткасны рэжым,
Лагодзіў дзень свой новай песняй,
А над бетонкай слаўся дым –
Пахучы дым чаромхі весняй.

02. 05. 2019 г.


Рецензии