Афрадыце
Твайго дотыку, яснага смеху.
Сэрца нікне ў ціхай журбе,
Ва ўспамінах, блукаючых рэхам.
Бачу ў кіпені хваляў цябе,
Як выходзіш ты з іх, Афрадыта!
Вецер вые, шматкі пены рве,
Мора ж ногі цалуе адкрыта.
Не хавае свйго пачуцця:
Абдымае, цалуе ў грудзі...
Падарунак ты мне ад жыцця,
Жар яго, што і Бог не астудзіць!
Мора сіняе, неба прастор,
Нашы лёсы вам Богам адкрыты.
Зрабі так, каб пачуццяў касцёр
Не спаліў бы вачэй малахіты!
Свидетельство о публикации №119050204428