Матылёк

Складаю крылы, нібы матылёк,
Што ласуецца герберы нектарам,
Бяру пяро, са слоў пляту вянок,
Каб прыгажосцю стаўся роўны марам!
Звіваю ў паясы з іскрыстых росаў
Вясёлак ззянне ў малахіт пакосаў.

Малюю малахіт на  аркушы
Тваіх вачэй, якіх я не пазнаў,
Калі мне дыямент тваёй душы
Бурштынам расставання горкім стаў.
Як дня хвіліны коціць сонца  далей,
Так льецца звон на струнах мрояў хваляй!

Ірвецца сэрца ў часткі пры адлёце,
Калі матыль крылом на развітанне,
Ўздымае ветрык мараў і жаданне
Ляцець з табою ў шчасці і турбоце,
І вершам душы чараваць людскія,
Дзе мы з табою - матылькі жывыя!


Рецензии