Натхненне
Ясных зор дыяменты рассыпле ў абшары,
Я на слова чакаю, што сэрца ўскалыша
І адчыніць скарбонку, і выпырхнуць мары.
Розум вершы пляце нетаропкай рукою,
Павуцінак сусвет аздабляе ў каралі
Слоў, што цягнуць радкі мрояў-дум за сабою
Аб падзеях былых, што нас колісь люлялі.
Паміж літар, радкоў расцвітае надзея,
Сэрцы нам саграе, як ніхто не сумее.
Калі ж зорка Венера заззяе ўранні
І вясёлкай зайграе ў кроплях расы,
На каралі надзей наніжу я жаданні:
Хай ляцяць павуцінкаю ў шчасця часы!
Хай скарбонка начы беражэ нашы мроі!
Стукай, сэрца,далей, бо не вернеш былое!
Свидетельство о публикации №119050107355