Зайздрасць
Калі ў ценю дрэў
Хаваю я мой смутак слёзны,
І кроплям зайздрошчу,
Калі дождж ідзе
І тушшу малюе на твары барозны.
Я скалам зайздрошчу.
На тварах з граніту
Нябачна слядоў ні жальбы, ні пакуты,
У вечнасць уросшы,
Грамамi спавіты,
Іх сэрцы халодныя сцюжаю скуты.
Я птушкам зайздрошчу,
Бо вольна яны
Ляцяць, куды хочуць, у неба прасторы,
Не ведаюць межаў,
Не знаюць маны,
Бо шлях іх кіруюць надзеі і зоры.
Я ім не зайздрошчу!
Мой думак палёт
Душы адкрывае краінаў абшары.
Я ім не зайздрошчу!
Мне сонца прыход
Штодня асвятляе дарогу да мары!
Свидетельство о публикации №119050107299