Мой листапад

МОЙ ЛІСТАПАД

Вытканы з адчуваньняў,
з жылак,якія сьвіцяцца
ў восеньскіх шэрых днях,
я да цябе прыталены
на скураных рамянях
душы і сардэчнай мышцы;
я
пахну ападам яблычным,
лісьцём,травою,мышамі,
восень - пара макабрычная,
і хочацца,
каб нехта
паказытаў за вушамі.

16.11. 2018 г.,
Марыліна Горка


Рецензии