Цветам акрылася, бы пабялiлася...

***
Цветам акрылася, бы пабялілася,
Хустачкай белай ахуталася
І да парога майго прытулілася,
Бы без кахання замучылася.

Можа, вадзіцы з крыніцы прынесці?
Мо пра каханне павесці размову?
Можа, мне побач з табою прысесці?
Рада мо будзеш прыветнаму слову?

Вішанька белая ў хустачцы лёгкай,
Чым маё сэрца ты запаланіла?
Мусіць, вясной маёй – сёння далёкай...
Мусіць, таксама кагосьці любіла…

30 красавіка 2019 г.


Рецензии