А. С. Пушкин. Бахчысарайскаму фантану

Фантан любві, фантан ты мой!
Прынёс табе наўпрост дзве ружы.
Люблю няспынны голас твой
І паэтычнае тут кружыць.

Твой срэбны першародны пыл
Мяне жывіў расою дарнай:
Ах, ліся, ліся, водбліск чарны!
Скажы, скажы сваю мне быль...

Фантан любві, фантан захмарны!
І я твой мармур адкрываў:
Падзякі чуў радзіме гарнай;
Ды аб Марыі ты змаўчаў...

Свячэнне згаслае гарэма!
Няўжо і тут спархненне ты?
Ці і Марыя і Зарэма
Не больш, чым міты пекнаты?

Няўжо ад сна ўвасабленне
Пустэльняй мроку узгадаў
Свае мінутныя зіхценні,
Душы нябачны ідэал?



(1799~1837)


Рецензии