Камень

Праз стагодзі ў нас любоў да каменя.
Ён ўвасабляе-вечнасць,непахіснасць!
Купіў у краме бірузу аднойчы я
І доўга пальцы давялось ў зубах паціскваць!
Камень шчасця,удачы і перамогі!
У масульманаў-дакрананне да Карана!
Як вясельнае убранне-ён адзін з нямногіх,
І ўкаго той камень ёсць-не састарее рана!
І з пярсцёнкам з бірузой-рука не аскуднее,
Жыццё будзе,як жыццё і не пройдзе марна!
Паглядаю на яго і часам заплачу
Казалі:"Убачаш маладзік-прынясе ўдачу!"
Толькі я ўжо баюся,што імею-страчу...
Нябесна блакітны камень ад сонейка ззяе,
Дзівосаў чакаю-састарэў,нібыта кляча,
На ўласцівасці "ківаю"-душа "маладая"!
Камень памірае-ажыўляю камень тлушчам,
Сырым мясам паціраю,хаваю ад напасцей
Ад вады прыберагаю,баюся раструшчыць...
Сын прыехаў і мне кажа:"Гэта толькі- пласцік"


Рецензии